100 гадоў з дня нараджэння Івана Навуменкі
16 лютага споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Івана Навуменкі. Да гэтай даты ў школьнай бібліятэцы была падрыхтавана літаратурная гадзіна “Іван Навуменка – майстар роднага слова”.
Іван Навуменка — прызнаны майстар лірычнай прозы, мастак, рамантык, захоплены прыгажосцю навакольнага свету. Яго творчась грунтуецца на ўласна перажытым, аўтабіяграфічным. У сузор’і пісьменнікаў, якія ў сваіх творах ярка адлюстравалі тэму Вялікай Айчыннай вайны, Івану Якаўлевічу Навуменку належыць адно з самых значных месцаў.
Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць Івана Навуменкі, пазнаёміла з кнігамі.
Юбілей пісьменніка – гэта яшчэ адна магчымась дакрануцца да яго творчасці.