Да дня роднай мовы ў школьнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Літаратурны кірмаш”.
Мерапрыемства пачалося словамі: “Мову родную беражы, мовай роднай даражы”. Бібліятэкар Марыя Віктараўна адзначыла, што ў свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага ёсць толькі адна родная мова. Мова, на якой чалавек размаўляе з роднымі, сябрамі, на якой ён думае. Яна нагадала, што гэты год юбілейны, бо адзначаецца дзень роднай мовы з 2000 года.
Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны разнастайныя конкурсы: “Пазнай героя па апісанні”, “Аўкцыён загадак”, “Рассыпаныя» прыказкі”, «Словы-падманшчыкi», “Казачныя героі”. Дзеці, удзельнікі гульні, прэзентавалі загадкі, а таксама падрыхтавалі рэкламу роднай мове.