Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прайшла гадзіна прававой інфармацыі “З Канстытуцыяй дружыць – значыць па законах жыць”. Вучні 6-9 класаў пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Канстытуцыі, яе асноўнымі артыкуламі, а выстава “Канстытуцыя - асноўны закон краіны” дапамагла бліжэй зразумець сутнасць дакумента. У працэсе гутаркі вучні выказвалі сваё меркаванне, адказвалі на пытанні, знаходзілі ў дакуменце неабходную інфармацыю, разважалі над значнасцю Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага грамадзяніна нашай краіны.