У гэтым годзе адзначаецца знамянальная дата – 90-годдзе з дня нараджэння Рыгора Іванавіча Барадуліна, народнага паэта Беларусі і шматграннай асобы, якая пакінула глыбокі след у гісторыі беларускай літаратуры. Яго творчасць стала сапраўдным здабыткам беларускай культуры, а яго ўклад у развіццё нацыянальнай літаратуры і мовы не можа быць пераацэнены.
Да юбілею пісьменніка ў бібліятэцы была аформлена выстава "Таленту нязгасны свет" і арганізавана акцыя “Чытаем творы Рыгора Барадуліна”.